суб, 27.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

"У маленькім святым Дзіцяці Бог дае нам збаўленне". Віншаванне Біскупа Вікарыя з Нараджэннем Хрыстовым

24.12.2017 – 18:56 | 705

"Калі прыйдзе Збаўца, вечны мір настане". Рэфрэн Рэспансарыйнага Псальму. ІІ Нядзеля Адвэнту, Год А.

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне!

Ад свайго імя і ад імя ўсяго духавенства Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам!

У адвэнтавай рэфлексіі, у засяроджанасці пры спавядніцы, у цішыні чакання першай зоркі, у роздуме, якому спрыяе полымя свечкі, у больш павольным дыханні, аддаляючыся ад таго, што навокал, у іскрыстыя хвіліны спявання калядак няхай прыйдзе Пан у нашы гарачыя і адкрытыя сэрцы і ўмацуе нас сваім супакоем і ласкай, каб мы маглі раздаваць іх там, дзе чалавек перажывае смутак.

У маленькім святым Дзіцяці Бог дае нам збаўленне. Няхай Бэтлеемская зорка заззяе і ў нашых сэрцах, абвяшчаючы Добрую Навіну і ўзмацняючы надзею, каб жыць ёю ўвесь надыходзячы Новы 2018 год.

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Біскуп Вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email