чцв, 28.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У бiблiятэцы БДСГА стартаваў праект да 500-годдзя беларускага кнiгадруку (фота экспазiцыi)

18.09.2017 – 13:12 | 612

З 15 верасня i на працягу ўсёй восенi будзе дзейнiчаць праект “Духоўны патэнцыял кнiжнай культуры”, адкрыццё якога пачалося з выставы “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”. Яна прымае наведвальнікаў у бібліятэцы БДСГА штодзённа з 8 да 17 гадзін акрамя суботы і нядзелі.

У дзень бібліятэк на 2 паверсе  кнігасховішча БДСГА студэнты-щдзельнікі акадэмічнага клуба «Дэбют» праз свае выступы ўшанавалi Францыска Скарыну.

Таксама свой твор, прысвечаны беларускаму першадрукару, прачытала член Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзія Мініч. Вядучыя адзначылі імёны тых, хто сваёй творчай працай абагачаў літаратурную спадчыну горацкай зямлі.

Усе, хто выступаў перад гледачамі, выказвалі сваю глыбокую павагу і Францыску Скарыне, і іншым першадрукарам і асветнікам нашай роднай зямлі. А дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДСГА Аляксандр Чачоткiн нагадаў імя нашага вядомага зямляка Пятра Мсціслаўца, які працягваў справу Скарыны.

На выставе  “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі” ёсць некалькі раздзелаў, якія пазнаёмяць з самымі цікавымі выданнямi як кнігасховішча акадэміі, так і раённай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага.

Валерыя Прыгарына

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email