пят, 19.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

18 чэрвеня – агульнамагілёўская ўрачыстасць Божага Цела

12.06.2017 – 09:51 | 465

У гэту нядзелю 18 чэрвеня ў Магілёве Найсвяцейшы Сакрамэнт у працэсіі будзе пранесены з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава па вуліцы Лазарэнкі да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія.

Дарагія Браты і Сёстры!

18 чэрвеня 2017 года ў чарговы раз будзем перажываць агульнамагілёўскую ўрачыстасць Божага Цела, якая стане для магілёўскіх католікаў магчымасцю публічна вызнаць сваю веру ў прысутнасць Хрыста пад відам хлеба і віна.

Урачыстасць распачнецца Святой Імшой а 11 гадзіне ў Катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра, святароў, кансэкраваных асобаў, дзяцей і вернікаў Магілёва. Пасля Святой Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт у працэсіі будзе пранесены з касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава па вуліцы Лазарэнкі да каталіцкіх могілак у капліцу св. Антонія. Так, як прадугледжвае рытуал, затрымаемся чатыры разы, каб паслухаць Божага Слова і блаславіць наш горад і вернікаў.

Сардэчна запрашаю ўсе парафіяльныя супольнасці Магілёва і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста!

✠ Аляксандр Яшэўскі, SDB біскуп

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email