чцв, 26.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Да 2019 года Мсціслаў стане цэнтрам турызму

20.09.2013 – 17:59 | 975

Ператварыць старажыны Мсціслаў у беларускую Меку – такая задача комплекснай праграмы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны горада.

Да 2019 года Мсціслаў стане цэнтрам турызму

 © Фота Яўгеніі Алефірэнкі

Як паведамляе belniva.by, для Мсціслава ўжо распрацаваны праект спецыяльнай комплекснай праграмы. Яна ўключае рэстаўрацыю Успенскага касцёла, былога калегіума іезуітаў, былой мужчынскай гімназіі, Успенскага манастыра ў вёсцы Пустынкі, Спаса-Прэабражэнскай царквы. Акрамя гэтага паводле дакумента будуць закансерваваныя царква Ануфрыеўскага манастыра, узноўлена былая гасцініцу "Эрмітаж", адрамантаваны дом-сядзіба Максіма Гарэцкага, а на Замкавай гары будзе створаны музей "жывой археалогіі" і "жывога рамяства". На адноўленай пажарнай каланчы ўзнікне аглядная пляцоўка для турыстаў.

Разам з рэстаўрацыяй старажытных будынкаў, прадугледжана і стварэнне сучаснай інфраструктуры: рамонт і будаўніцтва гасцініц, аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, рэканструкцыя аўтастанцыі, рамонт дарог і вуліц горада.

За пяць-шэсць гадоў у раёне плануецца стварыць 10 аграсядзіб, якія не толькі прапануюць турыстам камфортны начлег і смачную нацыянальную кухню, але і іншыя паслугі: пешыя і конныя паходы, рыбалку і ўрокі палявання, баню, велапрагулкі, рухомыя гульні, а зімой – канькі, лыжы і санкі.

Мсціслаў – унікальны беларускі горад. Як адзначае belniva.by, тут да сённяшняга дня трапляюцца археалагічныя знаходкі: унікальная берасцяная грамата ХІІ-ХІІІ стагоддзяў, залатая крыжацкая манета часоў Грунвальдскай бітвы, кафля канца ХVІІ стагоддзя з гербам ордэна іезуітаў.

Акрамя гэтага па Мсціславе можна вывучаць гісторыю архітэктуры. Гэта своеасаблівая мікрамадэль, у якой адлюстравана тысячагадовае гістарычнае мінулае беларускага народа, яго культурная самабытнасць, якая аб’ядноўвае і праваслаўны Усход, і каталіцкі Захад. Па гэтых крытэрыях ён не мае сабе роўных сярод іншых гарадоў Усходняй Еўропы. На тэрыторыі раёна захавалася 79 помнікаў архітэктуры, гісторыі і археалогіі. Цэрквы, касцёлы, сінагога, будынкі манастыроў, рэшткі замка – піша выданне.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email