У Мсціславе з'явіўся свой абярэг у выглядзе скульптуры лісы. Аўтар кампазіцыі магіляўчанін Андрэй Вараб'ёў, удзельнік пленэру скульптуры, які прайшоў перад мінулагоднім абласным святам Дажынак, назваў сваю работу "Захавальнік гісторыі Мсціслава". І не выпадкова. Бо на старажытных і сучасных гербах горада ліса з'яўляецца галоўным сэнсавым персанажам.
Мсціслаўцы адразу палюбілі гэты сімвал і вераць, што, дакрануўшыся да пыскі бронзава-латуневага драпежніка, атрымаеш удачу.