пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

На магіле студэнта-паўстанца ў дэндрапарку БДСГА ізноў з'явіліся кветкі

27.03.2017 – 14:00 | 1361

Неабыякавыя жыхары Горак па традыцыі ў Дзень Волі ўсклалі кветкі на магілу Войцеха Дамарацкага, студэнта Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Хлопец загінуў у 1863 годзе падчас паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Каліноўскі і яго паплечнікі марылі пра незалежную і дэмакратычную Беларусь, таму падняліся супраць царызму. Хоць іх спроба скінуць вялікадзяржаўнае ярмо завяршылася паразай, мужны прыклад стаў падмуркам для далейшага вызвалення нашай Радзімы. Усяго праз 55 гадоў 25 сакавіка 1918-га ўдалося абвясціць незалежнасць першай беларускай Рэспублікі – БНР.

Магіла Войцеха Дамарацкага захавалася да нашых дзён і знаходзіцца ў некалькіх метрах ад цэнтральнага ўваходу ў дэндрапарк БДСГА. Зараз там стаіць памятная пліта. Аднак з'явілася яна не адразу. Вядомы горацкі краязнаўца Уладзімір Ліўшыц яшчэ за савецкім часам шмат разоў спрабаваў паставіць на месцы пахавання маладога героя помнік. Бяроза, каля якой закапалі цела паўстанца, не захавалася, але месца пахавання ў свой час паказаў былы дырэктар акадэмiчнай бiблiятэкi Дзям'ян Новiкаў.

Памятны знак на магіле ўзнік дзякуючы намаганням першага прарэктaра Беларускай дзяржаўнай акадэмii М.М.Дабралюбава ўжо ў 90-ыя. Праўда, праз некаторы час пліта была пашкоджана, i толькi ў 2012 годзе адноўлена.

Антон Валодзька

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email