Міністр культуры Беларусі адзначыў падзякамі дзвюх жанчын, якія робяць істотны ўнёсак у развіццё культуры ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах.
Падзякамі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь адзначаны дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячая вакальна-харавая школа мастацтваў горада Горкi" Аксана Запевалава, а таксама дырэктар Кароўчынскага Дома рамёстваў дзяржаўнай установы культуры "Цэнтралізаваная клубная сістэма Дрыбінскага раёна" Таццяна Сіроціна.