Выпускнік адной з горацкіх школ Юрась жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі з 2003 года. Сёлета хлопец упершыню галасаваў. І аддаў перавагу Хілары Клінтан. Чаму?
– Я лiчу, што дэмакраты больш клапоцяцца пра эканомiку, таму галасую за iх. У Клiнтан большы досвед у палiтыцы, яна ўжо сфармавалася як палiтычнага дзяячка са сваёй праграмай i крокамi развiцця. Да таго ж, падабаецца яе пазiцыя наконт Крыма i Расіі: спачатку вярнуць тэрыторыю законнаму ўладальнiку – потым адмяняць санкцыі, – падзяліўся сваім меркаваннем Юрась.
Ён жыве на захадзе Амерыкі ў штаце Каліфорнія і прагаласаваў па пошце, бо ў дзень выбараў з'ехаў у адпачынак у іншую частку краіны.
– Паколькі тут выбары адбываюцца ў адзiн дзень, я таксама прагаласаваў на выбарах у Кангрэс ды на мясцовых выбарах – мэра, прадстаўнiкоў школьных камiсiй. Усё гэта было на адным бюлетэні, – патлумачыў хлопец.
– Перамога Дональда Трампа нiяк не адаб'ецца на маім жыцці цi жыцці маёй сям'i, бо ў Штатах прэзiдэнт – гэта проста чыноўнiк на чатыры гады. Ён адзiн кардынальна нiяк не можа паўплываць на змены, бо ёсць iншыя галiны ўлады (Кангрэс i Сенат ды Вярхоўны Суд), якiя ў адрозненнi ад Беларусi, маюць рэальную ўладу i не даюць аднаму чалавеку прымаць рашэннi за ўсю краiну, – перакананы суразмоўца.