У Беларусі зацверджаны графік цэнтралізаванага тэставання. Як паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал, сёлета ўступная кампанія пачнецца з тэстаў па рускай і беларускай мовах.
Вось увесь расклад іспытаў:
13 чэрвеня – беларуская мова;
14 чэрвеня – руская мова;
16 чэрвеня – грамадазнаўства;
18 чэрвеня – біялогія;
19 чэрвеня – матэматыка;
21 чэрвеня – гісторыя Беларусі;
23 чэрвеня – хімія;
24 чэрвеня – фізіка;
25 чэрвеня – замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская);
27 чэрвеня – сусветная гісторыя (найноўшы час) і геаграфія.
Пачатак кожнага з тэстаў – 11.00. Дата рэзервовага дня – 5 ліпеня (аўторак).
Для рэгістрацыі на ЦТ абітурыент мусіць прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу, а таксама дакумент аб аплаце за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні.