пят, 29.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

ФК "Горкі" стаў чэмпіёнам Магілёўскай вобласці па футболе, але вылецеў з Кубку рэгіёнаў Беларусі

11.11.2015 – 01:54 | 1023

"Горкі" сталі мацейшым клубам Магілёўскай вобласці ў 2015 годзе. Чэмпіёнская інтрыга трымалася амаль да заканчэння турніру.

Амаль – бо ў апошнюю сустрэчу нашы футбалісты мусілі гуляць супраць "Друці" з Бялынічаў, якая знялася з першынства. "Чырвона-сінім" была залічана тэхнічная перамога 3:0. Таму хоць "Вейна" (найбліжэйшы супернік і мінулагодні чэмпіён) і перамаг у Чавусах мясцовую "Ніву" з буйным лікам 5:1, дагнаць "Горкі" не здолеў.

Па выніках ФК "Горкі" набраў 56 пунктаў і стаў чэмпіёнам Магілёўшчыны. Пры 18 перамогах "чырвона-сінія" толькі два разы згулялі ўнічыю і два разы прайгралі. "Вейна" набраў 53 пункты. Бронзавы медаль дастаўся круглянскай "Зары", што набрала 47 пунктаў. Другі горацкі клуб "Міраж" набраў 18 пунктаў і заняў перадапошняе 11-е месца.

Чэмпіёнства для "Горак" – удалае заканчэнне сезону. На вялікі жаль, каманда не здолела паказаць добры вынік у Кубку рэгіёнаў Беларусі – турніры сярод пераможцаў абласных чэмпіянатаў. Ужо на першай стадыі, у 1/4 фіналу, "Горкі" саступілі "Сянну". У гасцях наша дружына саступілі 0:1, а на сваім полі прайгралі 1:2.

Антось Мельнічук

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email