На наступным тыдні адбудзецца 22 тур чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе.
У ім не будзе прымаць удзел ФК "Горкі". Камандзе аўтаматычна залічана перамога (0:3), бо са спаборніцтваў зняўся ФК "Друць" (Бялынічы). Другой нашай дружыне пашанцавала меней. У нядзелю 11 кастрычніка ФК "Міраж" згуляе ў гасцях у Асіповічах з ФК "Алімпія".
У мінулыя выходныя "Горкі" перамаглі чавускую "Ніву" з лікам 1:0, а "Міраж" саступіў крычаўскаму "Сожу" – 0:2.