На выходных прайшлі сустрэчы ў рамках чэмпіянату Магілёўскай вобласці па футболе. ФК "Горкі" гуляў дома, ФК "Міраж" – на выездзе.
Старэйшая дружына, якая амаль увесь чэмпіянат трымае першы радок у турнірнай табліцы, на гарадскім стадыёне ў Горках у суботу разбіла крычаўскі "Сож". Лік для гасцей апынуўся разгромны – 6: 0 на нашу карысць.
Другая горацкая каманда "Міраж" ў нядзелю гуляла ў гасцях у леташняга чэмпіёна магілёўскага "Вейна". Гэтая дружына забіла сем галоў у нашы вароты, не даўшы "Міражу" магчымасці размачыць лік.
26 верасня "Міраж" будзе прымаць дома ФК "Кіраўск". 27 верасні ФК "Горкі" будуць гуляць у Асіповічах.