Матч у Чавусах завяршыўся для горацкіх футбалістаў і іх супернікаў з роўным лікам.
19 ліпеня ФК "Горкі" на выездзе сустрэўся з ФК "Ніва". Кожная з дружынаў забіла па адным голе – такі быў вынік сённяшняй гульні. Гэта першая сустрэча з дзесяці ў чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па футболе ў 2015 годзе, якую наша каманда скончыла ўнічыю.
У наступную суботу ФК "Горкі" сустрэнецца дома з футбалістамі з Бялынічаў.