АФК "Міраж" саступіў сёння ФК "Сож" на гарадскім стадыёне ў Горках.
10 тур чэмпіяната Магілёўскай вобласці па футболе сёння скончыўся паразай для маладой горацкай дружыны. Сустрэча з крычаўскім "Сожам" завяршылася з лікам 1:2 на карысць гасцей.
Наступная гульня для "Міража" – ізноў дома. 26 ліпені ў Горках адбудзецца матч з ФК "Алімпія" (Асіповічы).
Другая наша каманда заўтра будзе гуляць у Чавусах супраць мясцовага клуба "Ніва". А ў наступную суботу сустрэнецца ў Горках з футбалістамі з Бялынічаў.