Сёлета гэтай культурнай установе споўнілася 20 гадоў.
У музеі налічваецца 19 калекцый: археалогія, старадрукі, музычныя інструменты, народны касцюм, царкоўнае адзенне і прадметы культу, прадметы этнаграфіі і побыту, народная тканіна, дакументы і актавыя матэрыялы, фонадакументы, народныя майстры, зброя, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, прадметы, якія не ўвайшлі ў калекцыю, абразы, нумізматыка, значкі, фотаздымкі, друк, скульптура.
Дарэчы, філіял музея працуе ў Расна.
Віншуем калектыў установы са святам і зычым натхнення і творчых поспехаў!