У Беларусі за 10 гадоў плануецца поўнасцю абнавіць пасажырскі транспарт, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Андрэя Гладкага, начальніка ўпраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
Па ягоных словах, зараз адбываюцца даволі сур'ёзныя змены ў сферы перавозак пасажыраў і грузаў. Стаіць задача па 10%--м абнаўленні парка рухомага саставу. Гэта дазволіць на працягу 10 гадоў фактычна цалкам яго абнавіць.
Сёлета было запланавана купіць 600 аўтобусаў, каля 500 з іх ужо пастаўлены.
Таксама набываюцца электробусы, тралейбусы і трамваі.