Старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз на сустрэчы з супрацоўнікамі інспекцыі па падатках і зборах Аршанскага раёна расказаў аб найбліжэйшых планах па развіцці рэгіёна і аб сваіх задумках па добраўпарадкаванні горада. Пра гэта піша orshanka.by.
Па словах кіраўніка раёна, добраўпарадкаванне паркаў і сквераў – адна з прыярытэтных задач у працы мясцовых органаў улады.
Увесну ў Оршы пачалі рэканструкцыю парка побач з ільнокамбінатам на вуліцы Перакопскай. За лета паспелі зрабіць шмат, але працы яшчэ працягнуцца. З наступнага года пачне змяняцца дзіцячы парк "Казачная краіна". Магчыма, навядуць парадак і ў парку Герояў.
Старшыня райвыканкама падзяліўся і іншымі планамі, якія зробяць горад яшчэ лепей.
Ёсць задумка ў цэнтры Оршы зрабіць зону адпачынку для моладзі і падземны фантан з вячэрнім падсвятленнем.