пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Еўропе выявілі новы штам каранавіруса. Што пра яго вядома?

24.09.2024 – 15:48 | 563

У Еўропе выявілі новы штам каранавіруса пад назвай XEC. Ці адрозніваецца ён па сімптомах ад ранейшых і ці ёсць ужо ў Беларусі, піша 1prof.by.

Вірус новага штаму ўжо паспеў распаўсюдзіцца па Еўропе, Азіі і Амерыцы. У 27 краінах зарэгістравалі 550 выпадкаў.

Расія і Беларусь пра заражаных пакуль не паведамляюць, але хворыя ёсць у Польшчы і Украіне. Наймацнейшы рост захворвання, па дадзеных медыкаў, у Нямеччыне, Даніі, Вялікабрытаніі і Нідэрландах.

Новы штам – гібрыд двух разнавіднасцяў "амікрана" – KS.1.1 (вядомы як FLiRT) і KP.3.3 (FLuQE). Мутацыі, якія атрымаў новы тып, можа дапамагчы яго хутчэйшаму распаўсюджванню.

Ёсць верагоднасць, што XEC можа стаць асноўным у гэтым сезоне.

Сімптомы ў яго тыя ж, што і ў іншых разнавіднасцяў "амікрона": падвышаная тэмпература, кашаль, боль у горле, страта апетыту і нюху, стомленасць, боль у галаве і ў целе, катар.

Каб абараніцца, спецыялісты раяць выконваць меры прафілактыкі – мыць рукі з мылам, праветрываць памяшканні, пазбягаць кантакту з хворымі.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email