Ордэн Маці атрымаюць тры жыхаркі Мсціслаўскага раёна. Ён прысуджаецца за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
Віншуем:
- Вераніку Сяргееўну Басцянкову, лабаранта па аналізе малака адкрытага акцыянернага таварыства "Сож-Агра".
- Галіну Уладзіміраўну Іванцову, жывёлавода адкрытага акцыянернага таварыства "Сож-Агра".
- Таццяну Уладзіміраўну Падорыну, работніцу дзяржаўнай установы адукацыі "Мужынская сярэдняя школа.
Ордэн Маці на гэты раз атрымае 51 жанчына з Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ быў падпісаны 13 снежня.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, сацыяльнай сферы, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, Узброеных Сіл, рэлігійных арганізацый, а таксама хатнія гаспадыні.