Неабыякавыя беларусы наведалі Багацькаўку, каб прыбрацца каля музея і на магіле бацькоў Гарэцкіх.
У Мсціслаўскім раёне да сёння захавалася месца пахавання маці і таты легендарнага Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх. У Багацькаўцы, адкуль родам вядомы пісьменнік і слынны навуковец, працуе музей, зроблены з адноўленай сямейнай хаты.
Прыхільнікі беларускай культуры стараюцца наведвацца сюды, каб дапамагаць трымаць гэтыя важныя аб'екты нацыянальнай памяці ў парадку.
Сярод удзельнікаў сёлетняй талакі былі кіраўнік магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў і грамадскі лідар з Дрыбіна Андрэй Юркоў са сваёй дачкой Янінай.