нядзеля, 22.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Сёння – гадавіна Бітвы пад Леніна. Вось галоўныя факты, узнагароды і схема бою

12.10.2022 – 15:36 | 2705

Бітвы пад Леніна адбылася 12-13 кастрычніка 1943 года і была часткай Аршанскай наступальнай аперацыі. Недалёка ад мястэчка ў бой супраць нацысцкага Вермахта ўступілі сілы 33-й арміі Заходняга Фронту, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі.

Было знішчана 9 варожых танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысячы варожых салдат і афіцэраў, захоплена болей за 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў. За мужнасць і гераізм польскія ваенныя былі ўзнагароджаны 239 савецкімі і 247 польскімі ордэнамі і медалямі.

У савецкі час гэта дата ў Польшчы была нацыянальным святам – Днём Войска Польскага. У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржаўнага савета Польскай Народнай Рэспублікі вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам "Крыж Грунвальда" 2-га класа.

У гэтым жа годзе ў Леніна на месцы гістарычнай бітвы быў узведзены помнік-музей савецка-польскай садружнасці.

26 мая 1988 года ў Польшчы быў заснаваны крыж "За бітву пад Леніна". Апошні раз ім узнагароджвалі 8 мая 1999 года.

На гадавіну Бітвы пад Леніна ў Горацкі раён прыязджаюць прадстаўнікі Польшчы.

Глядзіце па тэме:

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email