У Горацкім раёне адзначылі 76-ыя ўгодкі Бітвы пад Леніна. Яна адбылася 12-13 кастрычніка 1943 года і была часткай Аршанскай наступальнай аперацыі. Недалёка ад мястэчка ў бой супраць Вермахта ўступілі сілы 33-й арміі Заходняга Фронту, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі.
У савецкі час гэта дата ў Польшчы была нацыянальным святам – Днём Войска Польскага. У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржаўнага савета Польскай Народнай Рэспублікі вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам "Крыж Грунвальда" 2-га класа.
26 мая 1988 года ў Польшчы быў заснаваны крыж "За бітву пад Леніна". Апошні раз ім узнагароджвалі 8 мая 1999 года.
На гадавіну Бітвы пад Леніна ў Горацкі раён прыязджаюць польскія ветэраны.