суб, 20.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Мсціслаўскім раёне з'явіўся парк адпачынку, дзіцячая пляцоўка і арт-аб'ект

06.10.2022 – 17:56 | 2161

У аграгарадку Сялец Мсціслаўскага раёна з'явілася адразу некалькі лакацый, якія цяпер будуць цешыць мясцовых жыхароў. Гэта парк адпачынку, дзіцячая пляцоўка і арт-аб'ект "Пад крыламі адзінства". Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў".

Месца для гульняў і развіцця тут вельмі дарэчы, бо ў Сяльцы жыве каля 60 дзяцей. Цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць забаўляцца на арэлях, горках і каруселі.

Грошы на гэта далі мясцовыя сельскагаспадарчыя арганізацыі, а парк адпачынку ў гонар працаўнікоў вёскі дапамагла стварыць Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

У сюжэце падкрэсліваецца, што абнаўленні ў Сяльцы сталі магчымымі дзякуючы сумеснай працы мясцовых жыхароў, дэпутатаў і ўлады. Усё гэта – своеасаблівы падарунак да раённых "Дажынак".

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email