пят, 16.08.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Акцыя "Збяром школьны партфель – разам!" хутка стартуе ў БДСГА. Вось што можна прыносіць

16.08.2024 – 13:24 | 10

БДСГА запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у дабрачыннай акцыі "Збяром школьны партфель – разам!". Яна будзе праходзіць з 19 жніўня да 16 верасня.

Для дзяцей, якім патрабуецца падтрымка, можна прыносіць канцылярскае прылады: ручкі, маркеры, лінейкі, гумкі, альбомы для малявання, пэндзлікі, фарбы, пластылін, каляровыя алоўкі, фламастэры, кардон, наборы каляровай паперы, сшыткі, пеналы, нататнікі, школьныя заплечнікі і іншае.

Усе тавары будуць унесены ў ведамасць і перададзены дзецям з сацыяльна-ўразлівых катэгорый сем'яў.

Падарункі прыносьце на адрас: Горкі, вуліца Мічурына, навучальны корпус №9, аўдыторыя 459 (аддзел па выхаваўчай працы з моладдзю), тэлефон 7 90 05.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email