У Мсціславе бусел хадзіў па горадзе. Высветлілася, што гэта падлетак і ён яшчэ не навучыўся лётаць. Людзі ўмяшаліся ў лёс птушкі і дапамаглі, піша mstlife.by.
Жыхары Мсціслава заўважылі на вуліцы бусла, які паводзіў сябе дзіўна – не ўзлятаў, а проста шпацыраваў. Людзі звярнуліся ў інспекцыю прыродных рэсурсаў і расказалі аб сітуацыі.
Спецыялісты злавілі птушку, яе агледзеў ветэрынар. Аказалася, што бусел здаровы, проста яшчэ вельмі малады і лётаць не ўмее.
Бусла-падлетка адправілі на базу адпачынку "Сямігор'е" – на ператрымку.