аўт, 19.03.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Ордэн Маці атрымаюць тры жанчыны з Мсціслаўскага раёна

05.10.2022 – 14:50 | 1300

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей у Мсціслаўскім раёне ўзнагародзяць яшчэ трох жанчын.

Гэта Ніна Віктараўна Азімава, прадавец Мсціслаўскага раённага спажывецкага таварыства, Наталля Мікалаеўна Саўчанка, хатняя гаспадыня з Мсціслава, а таксама Надзея Уладзіміраўна Скурко, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "Віхра".

Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 242 жыхаркі ўсіх абласцей Беларусі і Мінска.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, фінансавага і банкаўскага сектара, арганізацый харчовай прамысловасці, транспартнай сферы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, спажыўкааперацыі, гандлю і сувязі, устаноў навукі і адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных аб'яднанняў і хатнія гаспадыні.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email