На ўездзе ў Магілёў, побач з аркай у мікрараёне Казіміраўка, устанавілі вялізнага святлодыёднага льва. Цяпер ён сустракае тут жыхароў горада і ягоных гасцей. Вышыня фігуры – пяць метраў, даўжыня – восем, вага – 480 кілаграм.
Як паведамляе абласное тэлебачанне, такі падарунак да 755-годдзя Магілёва зрабілі мясцовы металургічны завод, прадпрыемствы цеплаэнергетыкі, гарсвятло, домабудаўнічы камбінат і зеленбуд.
На фоне льва ўжо робяць сэлфі і фота на памяць.