аўт, 21.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Малюнкі магілёўскіх дзяцей паказваюць на выставе ў Парыжы

27.01.2022 – 17:16 | 960

У музеі Луўра ў Парыжы можна пабачыць малюнкі дзяцей з Магілёва, якія займаюцца ва ўзорнай студыі выяўленчага мастацтва "Шар". У сталіцы Францыі праходзіць міжнародная выстава "Адзін свет – адна будучыня". Пра гэта распавялі ў сюжэце на тэлеканале "Беларусь-4. Магілёў".

У выставе наведнікам прадставілі амаль 1 000 работ дзяцей і моладзі з больш як 30 краін. Частка малюнкаў будзе прададзена, а грошы пойдуць на дабрачыннасць.

Арганізавалі імпрэзу Сусветная харчовая праграма, ААН і Кітайска-еўрапейская элітная біржа.