Моцны вецер, які бушаваў у Беларусі 14 студзеня, пашкодзіў будынак гістарычнай катэдры ў Магілёве – касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве. За два дні на ягонае аднаўленне ўжо сабралі болей за шэсць тысяч рублёў – паведамляе catholic.by.
Юрыдычна ўласнік святыні – КУП ЖРЭА Ленінскага раёна горада Магілёва. Яно, фактычна, павінна праводзіць усе працы і несці выдадткі за іх. Часовыя працы будуць праводзіцца па ўзгадненні з уласнікам і з яго дазволу.
Пастыр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заклікаў усіх неабыякавых дапамагчы аднавіць гістарычную катэдру.
Рэквізіты для ахвяраванняў:
р/с BY64BLBB30150700187012001001ОАО "Белинвестбанк",БИК BLBBBY2XУНП 700187012
получатель платежа: "Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г.Могилеве"
назначение платежа: добровольное пожертвование