Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня) бібліятэка БДСГА ў кастрычнiку арганізавала акцыю ў сацыяльных сетках "Чытаем Багдановіча разам".
Акцыя была падрыхтавана бібліятэкарам, кіраўніком клуба творчай моладзі "Дэбют" Вікторыяй Гардзеевай. Усё, што было патрэбна да ўдзела, – прачытаць выразна любімы твор паэта, запісаць відэа і размясціць у Instagram на сваёй старонцы з хэштэгам #чытаем_Багдановіча_разам, адзначыўшы старонку акадэмiчнай бiблiятэкi, або даслаць на электронную пошту і ўбачыць сваё відэа на старонцы biblioteka_academy.
Удзельнікі акцыі вельмі творча падышлі да яе: кожны ролік мае свае асаблівасці і непаўторныя рысы, але ўсе яны напоўнены душэўным цяплом.
Вось хто далучыўся да акцыi:
- Святлана Мартыненка – верш "Трыялет".
- Таццяна Мядзведзева – "Астры".
- Дзмiтрый Брухавецкi – "Па-над белым пухам вішняў...".
- Цiмур Германовiч – "Лявонiха".
- Ларыса Панус – "Перад паводкай".
- Мiхаiл Новiк – "Песняру".
- Алена Смалякова – "Па-над белым пухам вішняў...".
- Аляксандр Давыдаў – "Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы..."
- Крысцiна Ляцкая – "Слуцкія ткачыхі".
- Любоў Мазаева – "Зорка Венера".
- Вікторыя Гардзеева – "Маладыя гады..."
- Нiна Глёкава – "Старасць".
Прапануем вашай увазе вершы Максіма Багдановіча ў выкананні горацкіх студэнтаў з клуба творчай моладзі "Дэбют":