суб, 27.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Ларыса Самсонава: "Нашу сцяг, каб у Беларусі панавалі справядлівасць і закон"

05.11.2020 – 16:22 | 2412

В Горках очень многие знают Ларису Самсонову. Несмотря на солидный возраст, она последовательно отстаивает свою позицию: в Беларуси должны быть честные выборы, за решеткой не должно быть политических заключенных, каждый гражданин нашего общества должен иметь право на открытое выражение своего мнения.

Когда она отбывала сутки за участие в мирных акциях протеста, в редакцию газеты "УзГорак" обратилась читательница примерно такого же возраста, как и Лариса Владимировна. Женщина интересовалась, почему эта пенсионерка участвует в протестах, ходит одна по улицам города с бело-красно-белым флагом, и вообще – зачем ей, успешному предпринимателю, все это нужно?

Скорее всего, эти вопросы интересуют не только одного человека, поэтому мы встретились с Ларисой Владимировной и поговорили с ней на эту тему.

– Лариса Владимировна, растолкуй свою позицию людям, далеким от политики.

– Калі пасля сёлетніх выбараў сілавікі пачалі біць нязгодных, я думаю, гэта абурыла кожнага чалавека, бо іншай рэакцыі з боку людзей проста не магло быць. Мяне гэта сітуацыя ўразіла настолькі, што я нават пайшла ў царкву, каб паразмаўляць са святаром на гэты конт. Каб ён патлумачыў, як да гэтага гвалту ставіцца рэлігія. Аднак размовы ў нас не атрымалася.

Калі мяне ўзялі першы раз, я казала міліцыянерам, што біць суграмадзян – гэта злачынства. Яны са мной пагаджаліся. Калі нехта калечыць жыхароў сваёй краіны, горада, раёна, на іх павінна быць заведзена судовая справа, але ў нас нічога такога не адбываецца. Сілавікі б'юць і катуюць людзей, здзекуюцца з іх – гэта тэрмінова трэба спыніць.

Людзі ў Горках, якія хацелі, каб спыніўся гвалт і адбыліся сумленныя выбары, сталі выходзіць на мірныя акцыі. І я таксама. Я ўпэўнена, што ў нашай краіне такіх жыхароў нават не сотні тысяч, а мільёны. Проста не ва ўсіх хапае духу адкрыта выказваць і адстойваць сваю пазіцыю. Я дакладна ведаю, што мяне вельмі шмат хто падтрымлівае.

– Выходить вместе со всеми на акции протеста за справедливость и против насилия – эта позиция понятна. А почему вы ходите с флагом одна?

– Наколькі я зразумела, сілавікі хапалі мяне за тое, што я хаджу разам з іншымі. Гэта называецца "несанкцыянаваны мітынг". А калі я іду адна, то не парушаю закон. Мэсэдж у мяне той жа – злачынствы трэба спыніць, а злачынцаў неадкладна пакараць. Таму я бяру сцяг і іду на вуліцу.

Беларусь наша – выдатная краіна. Я не хачу, каб нашу моладзь білі на вуліцах. Я хачу, каб кожны грамадзянін быў свабодным у сваёй краіне. Адчуваў сябе годнай і патрэбнай.

Пра сцяг я хачу сказаць так: нельга вырываць з гістарычнага кантэксту нейкія звесткі і  падаваць інфармацыю такім чынам, каб пасварыць грамадзян паміж сабой. На днях я ішла займацца спортам (безумоўна, са сцягам). Па дарозе вельмі шмат незнаёмых людзей са мной віталася, падтрымлівалі. Але ж сустрэліся і дзве жанчыны, якія паставіліся вельмі агрэсіўна. Відаць, вераць прапагандзе. Адна нават кідалася на мяне, хацела адабраць сцяг. Я папярэдзіла, што паклічу міліцыю, пасля гэтага яна троху сціхла. Я хаджу таксама і за гэтых жанчын, якіх падманулі прапагандысты. Хачу, каб усе жылі ў вольнай краіне. Нават каб дзеці тых міліцыянераў, якія кідаюць мяне за краты, таксама былі шчаслівыя і патрэбныя тут, на Радзіме. Каб ім не даводзілася з'язджаць, як зараз многім, у пошуку працы і годнага заробку. Я нашу свой сцяг за тое, каб ў нашай Беларусі панавала справядлівасць і закон.

У тым, што ў нас за 26 гадоў стварылася такая вось сістэма, ёсць і мая віна. Дарослыя людзі маўчалі ўвесь гэты час, і я таксама. Усе спадзяваліся, што "неяк будзе", а ў выніку атрымалася так, што краіна зайшла ў тупік. Трэба дапамагчы нашай моладзі вярнуць Беларусь у прававое поле і на шлях развіцця.

– На этой неделе в Минске на улицы вышли пенсионеры с бело-красно-белыми флагами и плакатами, выступая за перемены. Их поддержка важна для протестующих?

– Безумоўна, гэта так. Такім чынам дарослыя людзі падтрымліваюць сваіх дзяцей і ўнукаў. У нейкім сэнсе, бароняць іх. Нельга дапускаць, каб білі маладых. Напрыклад, чаму я буду сядзець і глядзець, як лупцуюць і кідаюць за краты найлепшых нашых сыноў і дачок? Што ўжо маё жыццё – а ім яшчэ жыць і жыць, будаваць будучыню ў сваёй краіне. Таму я выхаджу, і гэтыя пенсіянеры таксама выйшлі. І гэта правільна.

Беседовала Галина Будная

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email