Футбольны клуб "Горкі" атрымаў наступнага суперніка ў Кубку краіны.
У Мінску адбылося лёсаванне наступнага раўнду Кубка Беларусі. У 1/32 фіналу "Горкі" згуляюць з прадстаўніком першай рэспубліканскай лігі – "Гомельчыгункатрансам".
Гомельская каманда летась выйграла чэмпіянат у другой лізе і ўпершыню ў гісторыі трапіла ў першую.
Сезон там пакуль праходзіць для клуба няблага, улічваючы ягоны статус дэбютанта: каманда набрала 8 балаў у 7 сустрэчах і займае 9-е месца сярод 16.
Гульня "Горкі" – "Гомельчыгункатранс" адбудзецца на гарадскім стадыёне Горак 11 чэрвеня.
Нагадаем, што ў 1/64 фіналу "Горкі" перамаглі "Оршу" з другой лігі з лікам 2:1.