пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У дэндрапарку БДСГА ўсклалі кветкі на магілу студэнта-паўстанца

30.03.2014 – 16:42 | 985

Мясцовыя жыхары традыцыйна ўшанавалі памяць героя, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага ў Горках.

Тут пакоіцца цела студэнта, які загінуў падчас паўстання супраць царызму.

Штогод на святкаванне Дня Волі ў Горках людзі ўскладаюць кветкі на магілу, у якой ляжыць Войцэх Дамарацкі. Ён навучаўся ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце, удзельнічаў у паўстанні Каліноўскага і загінуў падчас вызвалення Горак ад царскай улады.

Сёлета актывісты былі прыемна здзіўлены – прыйшоўшы да магілы, яны ўбачылі, што на ёй ужо ляжаць свежыя кветкі. Значыць, традыцыя працягваецца.

Падрабязнасці пра Дамарацкага чытайце ў артыкуле "Як студэнт Горы-Горацкага земляробчага інстытута загінуў у барацьбе з царызмам".

Антон Валадзько

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email