пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Нямая агітацыя

18.03.2014 – 21:22 | 753

Кожны дзень па асабістых справах хаджу па вуліцы, на якой жыву, па іншых вуліцах. Бывае, наведваю цэнтр Горак, але нідзе мне ў вочы не трапіліся агітацыйная плакаты хоць бы пра аднаго кандыдата ў дэпутаты.

Сумная агітацыя. Фота: bymedia.net.

Складваецца ўражанне, што ў нас у Горках адбываецца нейкая "нямая" агітацыя. Укінулі мне і жонцы ў паштовую скрынку паведамленне, дзе ўказваецца куды ісці галасаваць, а таксама ўкінулі інфармацыйную ўлётку пра кандыдатаў.

Улётка тая зусім не ўразілі мяне падачай інфармацыі. Кароткія біяграфіі кандыдатаў, а людзей за сухімі словамі не бачна – хоць бы фота іх размясцілі на той паперчыне. Не агітацыйныя матэрыялы, а нейкія штампы.

Ад пачатку аб’яўленнай агітацыі не чуў я ні пра адну сустрэчу выбаршчыкаў з кандыдатамі па нашай выбарчай акрузе №7. Не чуў я і пра сустрэчы выбаршчыкаў з кандыдатамі ў абласны Савет. Можа няма ў гэтых суіскальнікаў у дэпутаты аніякіх праграмных тэзісаў, крэатыўных ідэй, няма чаго сказаць людзям? Не могуць патлумачыць, як будуць вырашаць надзённыя эканамічныя ды сацыяльныя пытанні ў раёне ды горадзе, стаўшы дэпутатамі?

У аднаго знаёмага, які ішоў у дэпутаты на мінулых выбарах у раённы Савет (знаёмы ізноў балатуецца), пытаўся: "Чаго ты ідзеш у дэпутаты?".

У адказ пачуў: "Хай будзя!" (ягонае вымаўленне слова “будзе”) і больш нічога. І гэта кажа дзейны дэпутат райсавета! Вось такая аказалася агітацыя з ягонага боку.

Хіба будуць такія дэпутаты сапраўды вырашаць праблемы грамадзянаў, калі маюць такую асабістую пазіцыю - "хай будзя"?

Уладзімір Шчур

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email