Андрэй Юркоў паспрабаваў высветліць, хто вырашыў падпісаць па-руску памятны знак у гонар 450-годдзя Дрыбіна. З такім пытаннем грамадскі актывіст звярнуўся ў мясцовы выканкам. Адтуль ужо прыйшоў адказ, які Андрэй апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.
У дакуменце чыноўнікі настойваюць, што не парушылі заканадаўства, бо падпісалі знак на адной з дзяржаўных моў. Паведамляюць, што спонсарскую дапамогу ў вырабе дошкі аказала рытуальная крама "Анёл". Адзначаюць, што шыльду можна змяніць у 2020 годзе, калі сабраць на гэта сродкі.
"Але навошта год чакаць?" – здзіўляецца Андрэй Юркоў, на старонцы якога ў каментарыях пішуць людзі, якія ўжо гатовы ахвяраваць на беларускамоўную шыльду ў гонар юбілею Дрыбіна.