Хто вырашыў падпісаць па-руску памятны знак у гонар 450-годдзя Дрыбіна? Гэта хоча высветліць жыхар мястэчка Андрэй Юркоў. З адпаведным зваротам грамадскі актывіст звярнуўся ў мясцовы выканкам.
У звароце Юркоў адзначае, што традыцыйна надпісы на такіх аб'ектах у нашай краіне робяцца на дзяржаўнай гістарычнай беларускай мове. Хто вырашыў, што ў Дрыбіне мусіць быць іначай? "Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, падаткаплатнік, патрабую для гісторыі назваць канкрэтных службовых асоб, якія прымалі такое рашэнне", – указаў у сваім звароце актывіст.
Сёлета споўнілася 450 гадоў з моманту першай пісьмовай згадкі Дрыбіна. У гонар гэтай падзеі ў цэнтры мястэчка паставілі камень з памятнай дошкай.