1 чэрвеня – Міжнародны дзень дзяцей (International Children's Day). Ён быў заснаваны ў 1949 годзе ў Парыжы, каб нагадваць дарослым пра неабходнасць выконваць правы дзяцей.
Якія правы дзяцей маюць на ўвазе арганізатары гэтага дня па ўсім свеце? Гэта права на жыццё, захаванне індывідуальнасці, свабоднае выказванне свайго меркавання, свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, адукацыю, адпачынак і вольны час. А таксама права на абарону ад фізічнага ды псіхалагічнага гвалту і эксплуатацыі дзіцячай працы як абавязковых умоў для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства.
Вось некалькі важных лічбаў і фактаў пра дзяцей, якія жывуць у Магілёўскай вобласці