24 сакавіка Андрэй Юркоў і горацкія актывісты павіншавалі наведвальнікаў мясцовага кірмашу з Днём Волі. Падаравалі стужкі з нацыянальным арнаментам і жартаўлівы комікс пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, якая нібыта з'явілася дзякуючы студэнтам з XXI стагоддзя.
Усе, хто жадае адзначыць 101 год БНР і ўшанаваць памяць Войцеха Дамарацкага, горацкага студэнта, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, запрашаем ускласці кветкі на ягоную магілу ў панядзелак 25 сакавіка а 17:30. Пахаванне знаходзіцца ў дэндрапарку БДСГА – ускладанне кветак узгоднена з адміністрацыяй акадэміі.