пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Горках студэнтаў і супрацоўнікаў акадэміі павіншавалі з Днём Волі (фота)

22.03.2019 – 10:16 | 999

Ранкам 22 сакавіка горацкія актывісты павіншавалі студэнтаў і супрацоўнікаў БДСГА з Днём Волі і 101-годдзем абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Мінакам раздалі маляўнічы комікс "Давайце замуцім краіну". Гэта жартаўлівая гісторыя пра тое, што не было б БНР, калі б з будучыні ў мінулае не трапілі два мінскія студэнты з мікрараёна Малінаўка Антось ды Янка.

Чаму 25 сакавіка – важная дата нашай гісторыі?

Аб незалежнасці беларускай дзяржавы заявіла Рада Першага Усебеларускага з'езду. Ён адбыўся ў снежні 1917 г. і сабраў каля 2000 дэлегатаў з усёй краіны. Дарэчы, старшынёй з'езду быў Янка Серада. З ліпеня 1925 г. па снежань 1929 г. Серада працаваў у Горках дацэнтам Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, выкладаў ветэрынарыю і зоагігіену.

25 сакавіка 1918 г. Рада прыняла трэцюю Устаўную грамату. У ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

Дзякуючы гэтаму пазней паўстала БССР, а на мапе свету зараз ёсць наша Радзіма – Рэспубліка Беларусь.

Фота: Вольга Арлец

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email