У Горках у суботу 4 жніўня адбудзецца матч 16 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Супраць нашых спартоўцаў на гарадскім стадыёне згуляе ФК "Вікторыя" з Мар'інай Горкі.
Пачатак – 18:00. Зараз Горкі знаходзяцца на 14 радку турнірнай табліцы, а сённяшні супернік – на 10.