У суботу 14 ліпеня а 16:00 на гарадскім стадыёне ФК "Горкі" выйдзе на поле супраць НФК "Крумкачы". З якім лікам завершыцца гэта сустрэча?
Матч адбудзецца ў межах трынаццатага туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Зараз "Горкі" на 13 месцы турнірнай табліцы, а "Крумкачы" – на трэцім.