"Успомнім пра Янку Купалу, пра вершы і песні яго…" – так называецца паэтычная вечарына, якая адбудзецца ў бібліятэцы БДСГА ў аўторак.
На імпрэзу да 135-годдзя творцы запрашае студэнцкі клуб "Дэбют" у межах праекта “Духоўны патэнцыял кнiжнай культуры”. Вечарына пачнецца а 14:00 у аўторак 26 верасня.
Дарэчы, знакаміты беларускі паэт бываў у Горках неаднаразова, а таксама сябраваў з легендарным дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі Дзям'янам Новікавым.