У старажытным Мсціславе, дзе каторы год шырока праводзіцца "Рыцарскі фэст", гэтак жа шырока сёння адзначаюць Дзень Рэспублікі.
У горадзе ўжо адбылося ўскладанне кветак на Кургане славы і ўрачысты мітынг. Затым выступіць народны духавы аркестр, а пераможцы конкурсу самадзейнасці атрымаюць узнагароды.
А 12-ай у кафедральным саборы пройдзе малебен "За Беларусь".
На стадыёне гімназіі ў гонар свята – спаборніцтва па гандболе.
У доме рамёстваў – выстава-продаж сувеніраў.
На пляцоўцы каля Дома дзіцячай творчасці – конкурс малюнкаў на асфальце "Я малюю свет".
Для ахвочых па памятных мясцінах горада будзе праводзіцца экскурсія.
На цэнтральнай плошчы разгорнуцца майстры-класы па квілінгу, саломцы, цестапластыцы, бісеру, беларускай ляльцы, вышыўцы.
Вечарам у гарадскім скверы (з 20:00) пачнуць паказваць фільмы ваеннай тэматыкі. Тут сама з 18:00 да 21.00 пачнецца забаўляльная праграма "У эфіры "Мсціслаў!" Выступяць творчыя калектывы з бліжэйшых расійскіх раёнаў.
Ад 21:00 да 22:55 пройдзе канцэрт шоу-гурту "Амазонкі".
Як і ў Горках, у Мсціславе з 22:55 да 23:00 можна будзе разам з усімі праспяваць дзяржаўны гімн.
А потым да 02:00 – начная дыскатэка.