На 3 ліпеня ў Горках адбудзецца канцэрт і дыскатэка, а вечарам усе разам спяюць гімн.
Як распавялі карэспандэнту газеты "УзГорак" у Горацкім аддзеле культуры, заўтра на Дзень Рэспублікі у 16:00 адбудзецца святочны канцэрт. На беразе Ніжняга возера на адкрытай пляцоўцы амфітэатра выступіць акадэмічны ансамбль песні і танца ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Наведаць імпрэзы можна, папярэдне купіўшы білет за 10 000 рублёў у Раённым цэнтры культуры.
Вечарам у 20:00 на пляцоўцы каля Палацу культуры БДСГА пройдзе моладзевая дыскатэка.
А ў 23:00 традыцыйна ўсе разам жыхары Горак змогуць праспяваць дзяржаўны гімн.
Галіна Будная