суб, 21.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Бібліятэка БДСГА запрашае на выставу, прысвечаную юбілею Ільі Рэпіна

05.08.2024 – 12:40 | 560

5 жніўня 2024 года споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння Ільі Яфімавіча Рэпіна – рускага мастака-рэаліста, педагога, аўтара мемуараў і нарысаў аб знакамітых дзеячах мастацтва. Да гэтай даты бібліятэка БДСГА падрыхтавала вялікую кніжную выставу, прысвечаную жыццю і творчасці гэтага чалавека.

Беларускі перыяд у творчасці Ільі Рэпіна быў звязаны з Віцебшчынай. Увесну 1892 года Ілья Яфімавіч прыехаў з сям'ёй ва ўрочышча Здраўнёва на беразе Заходняй Дзвіны. Да гэтага часу ён ужо быў заможным чалавекам і вядомым мастаком. На беларускай зямлі ён шукаў месца, дзе мог бы летам адпачываць ад сталічнай мітусні.

У Здраўнёва Рэпін стварыў больш за 40 карцін і малюнкаў, у тым ліку "Восеньскі букет", "Беларус", "Месячная ноч. Здраўнёва", "Дуэль", "Надзея з сабакам Пегасам на беразе Дзвіны", а таксама шматлікія эцюды і эскізы.

Так выглядае партрэт "Беларус", напісаны Рэпінам у 1892 годзе. Гэта карціна знаходзіцца зараз у Пецярбургу ў Міхайлаўскім палацы. На ёй – беларускі селянін Сідар Шавура (Шаўроў).

Ілья Рэпін. "Беларус".

У працах Рэпіна гэтага перыяду ўвасоблена беларуская прырода, захаваны краявіды Здраўнёва, а таксама жыццё і побыт мясцовых сялян. Пацвярджэннем таму могуць служыць яго малюнкі "Паненка ў вёсцы", "Касцы ў полі", "Святочнае гулянне ў Здраўнёва".

У чытальнай зале бібліятэкі БДСГА праходзіць разгорнутая кніжная выстава "Мастак эпохі: 180 гадоў з дня нараджэння Ільі Рэпіна".

На ёй можна ўбачыць фотаальбомы, даведнікі па музеях і галерэях, кнігі пра жыццё і творчасць мастака. Асобным раздзелам выдзелены фотаілюстрацыі карцін беларускага перыяду.

Дарэчы, у 16 км на поўнач ад Віцебска на месцы былой сядзібы Ільі Рэпіна ў 1988 годзе быў створаны музей, які дзейнічае да нашага часу. Вось некалькі фота адтуль.

Усадьба Ильи Репина под Витебском.

Интерьеры усадьбы Репина под Витебском.

Внутри усадьбы Репина.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email