У сераду 24 красавіка у бібліятэцы БДСГА адбудзецца творчая сустрэча са Змітраком Марозавым, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пачатак – 14:00.
Паэт – выпускнік агранамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Арганізатары запрашаюць на сустрэчу ўсіх ахвотных.
Змітрок Марозаў – аўтар першага ў славянскім свеце складанай формы паэзіі — вянок вянкоў санетаў. Паэт Леанід Дайнека лічыць, што стварэнне вянок вянкоў санетаў "… Можна назваць паэтычным подзвігам, схіліўшы ў пашане перад натхнёна-нястомнай працай галаву".
Ён піша апавяданні для дзяцей у каторых у навукова-папулярнай форме апавядае пра агародныя, палявыя і лугавыя расліны, якія растуць на Беларусі.
Змітрок Марозаў – аўтар публіцыстычных нарысаў пра беларускую вёску, мінулую вайну.
На некаторыя яго вершы напісана песні, якія гучаць на беларускім радыё і тэлебачанні – адзначаецца ў артыкуле, апублікаваным у беларскай вікіпедыі.