Асвяціць велікодны стол горацкія ды мсціслаўскія хрысціяне могуць у суботу днём або ў нядзелю раніцай.
Як распавялі ў Спасаўзвіжанскай царкве ў Горках, прыносіць яйкі, булкі і іншыя прысмакі да храма можна ад 10:00 да 13:00 заўтра. У нядзелю асвяціць прадукты можна пасля ўсяночнай ад 3:30 да 7:00 раніцы.
У мсціслаўскім саборы Аляксандра Неўскага падобны расклад. У суботу ад 10:00 да 12:00, у нядзелю каля чацвертай раніцы.