З 15 па 17 жніўня пройдзе дзявяты рэгіянальны фестываль "Дрыбінскія таржкі". Сёлета свята падзялілі на тры дні. 15 і 16 жніўня будуць імпрэзы для дзяцей, падлеткаў і моладзі, 17 жніўня – для больш дарослых гасцей. Вось поўная праграма "таржкоў".
15 жніўня
Месца – каля возера Капелька.
9:00 – 10:00 – "мытня", сустрэча гасцей.
10:00 – 15:00 – работа дзіцячых крамніц, фотазон, аквагрым, майстар-класы.
10:00 – конкурс малюнка на асфальце "Край, у якім я жыву".
11:00 – адкрыццё свята.
11:05 – конкурс вакальнага мастацтва "Маёй Радзіме прысвячаецца..."
12:00 – святочнае дэфіле валяных і саламяных вырабаў.
12:10 – канцэртная праграма.
12:30 – падвядзенне вынікаў конкурсаў, узнагароджанне.
13:00 – 15:00 – фестываль фарбаў #HOLIMIX. У праграме: масавы выкід фарбаў, сучасная дыскатэка з дыджэямі і МС, батлы, конкурсы, розыгрыш прызоў і інш.
16 жніўня
Месца – цэнтральная плошча.
18:00 – 22:00 – работа маладзёжных пляцовак па інтарэсах, фотазон, майстар-класы, спартыўныя спаборніцтвы, квэст-гульні, пляценне кос, нанясенне часовага тату, "парфумерны бар" і шмат іншага.
19:30 – адкрыццё свята.
19:40 – конкурс дыджэяў "Дрыбін-драйв".
20:50 – падвядзенне вынікаў конкурсу дыджэяў, узнагароджанне.
21:00 – 22:00 – канцэрт гурту "Дразды".
22:00 – 23:00 – святочная дыскатэка.
17 жніўня
Месца – цэнтральная плошча.
8:00 – 10:00 – "мытня", сустрэча дэлегацый і ўдзельнікаў фестывалю.
10:00 – 16:00 – работа горада майстроў, таржковых крамніц і падворкаў, літаратурнай гасцёўні. Майстар-класы народных промыслаў і рамёстваў. Конкурс падворкаў, гульнявыя атракцыёны, народныя гульні.
10:30 – выступленне калектываў на малой пляцоўцы.
11:00 – 12:00 – экскурсія па падворках, выстава рэтра-аўтамабіляў 60-70-х гадоў.
12:30 – 16:00 – святочнае шэсце гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, урачыстая цырымонія адкрыцця "Віват, таржкі-2019", святочнае дэфіле валяных і саламяных вырабаў, тэатралізаваны канцэрт, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю.
21:00 – канцэрт з удзелам салістаў раённага Цэнтра культуры.
22:00 – 22:50 – канцэрт народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленкі.
22:50 – вулічнае лазернае шоу.
23:00 – святочны салют.
Глядзіце па тэме:
► Смотрите, как гуляли люди на "Дрыбінскіх таржках"
► "Дрыбiнскiя таржкi -2017" в ярких лицах и деталях: большой фоторепортаж