пан, 23.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Ускладзіце кветкі на магілу студэнта-героя!

25.03.2019 – 14:04 | 514

Сёння ў дэндрапарку БДСГА можна ўскласці кветкі на магілу студэнта, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. Гэтак штогод на Дзень Волі робяць мясцовыя актыўныя жыхары ў памяць пра ўсіх герояў, якія палеглі за незалежнасць Беларусі.

З кветкамі да пахавання можна прыходзіць 25 сакавіка а 17:30. На гэта ёсць дазвол адміністрацыі ВНУ.

Магіла знаходзіцца амаль адразу за цэнтральнай брамай дэндрапарку БДСГА, які размешчаны ля Ніжняга возера. На пахаванні стаіць пліта з адпаведным надпісам. Пад ёй – Войцэх Дамарацкі, студэнт Горы-Горацкага земляробчага інстытута.

За што было паўстанне?

Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі марылі пра незалежную і дэмакратычную Беларусь, таму падняліся супраць царызму па ўсёй Беларусі. Атрад паўстанцаў увайшоў у Горкі 24 красавiка 1863 года. Войцэху Дамарацкаму была даручана самая цяжкая задача – узначаліць групу, якая штурмавала казарму ўнутранай аховы. Паўстанцы прапанавалі царскім салдатам здацца без бою. У адказ пачуліся стрэлы. З воклічам "За вашу і нашу свабоду" наперад накіраваўся Дамарацкі, ведучы за сабою аднадумцаў. У час рукапашнага бою Воцэх быў смяротна паранены штыком і неўзабаве памёр.

Гераічны студэнт быў пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на тэрыторыі дэндрапарку Горы-горацкага інстытута. На бярозе, якая расла побач з магiлай, быў выразаны крыж i надпiс. Памятны знак на магіле ўзнік дзякуючы намаганням першага прарэктaра Беларускай дзяржаўнай акадэмii М.М.Дабралюбава ў 90-ыя. Праўда, праз некаторы час пліта была пашкоджана, i толькi ў 2012 годзе адноўлена.

Чаму ўскладаюць кветкі Дамарацкаму?

Спроба паўстанцаў скінуць вялікадзяржаўнае ярмо завяршылася паразай, але мужны прыклад стаў падмуркам для далейшага вызвалення нашай Радзімы. Усяго праз 55 гадоў 25 сакавіка 1918-га ўдалося абвясціць незалежнасць першай беларускай Рэспублікі – БНР. Менавіта таму штогод на святкаванне Дня Волі (Дзень незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі) у Горках людзі ўскладаюць кветкі на магілу Войцеха Дамарацкага.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email