суб, 20.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Сёння – Горкі супраць Асіповіч. Ці чакаюць футбольных фанатаў сюрпрызы?

03.11.2018 – 13:05 | 359

Сёння 3 лістапада на гарадскім стадыёне ў Горках мясцовы футбольны клуб сустрэнецца з супернікамі з Асіповіч. Гэта будзе матч 29 туру чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Пачатак а 14:00.

У турнірнай табліцы Асіповічы на пятым месцы, у каманды 11 перамог у 26 гульнях. Горкі – на перадапошнім радку, у нашых спартоўцаў толькі пяць выйгрышаў.

У мінулую суботу наш клуб змагаўся ў матчы супраць "Крумкачоў" і саступіў нязначна – з лікам 1:0. Вось відэагляд гульні:

Прыходзьце сёння на стадыён, каб падтрымаць горацкую каманду!

Ягор Клішэвіч

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email